Сустрэча з Ігарам Бабаніным (Greenpeace С.-Пецярбург)

Часам, стомлены, вагаешся, ісці ці не, але, дзякуючы папярэджанням хто будзе выступаць, такіх сумёваў не ўзнікла :)

І чаканні з большасці апраўдаліся. Не кажу “цалкам”, бо, пэўна, чакала большага.

Аповед Ігара Бабаніна тычыўся асобнага збору смецця у С.-Пецярбургу, яго пераапрацоўкі, мэтазгоднасці. Ён знаёміў нас з праектамі і акцыямі, якія ладзілі актывісты Greenpeace у гэтай галіне.

Здаецца, мы ведаем ужо шмат на гэты конт. Але мы дрэнна ўяўляем поўную карціну. Дзякуй Ігару за гэтае разуменне )

Самае важнае, на мой погляд, – адчуванне, з якім выходзіш пасля занятка.

Пасля занятка Ігара не было пачуцця натхнення і ўзрушанасці. Наадварот – нешта цвярозае, рэалістычнае, жыццёвае. Не стэрэатыпна-радасныя ўяўленні пра асобны збор смецця (маўляў, варта ўсяго толькі раскідаць па розных кантэйнерах – і справа зроблена),а веданне сапраўдных і не самых відавочных фактаў. Напрыклад, я ніколі не задумвалася пра працу і кошт гэтай працы. Асабліва на сартыровачнай станцыі (нібыта яно само павінна рассартыроўвацца і пераапрацоўвацца). Пра тое, што кошт кожнай “нанова” зробленай рэчы можа быць значна большым якраз праз кошт працы людзей. І шэраг іншых лагічных ланцугоў .

Таксама запомнілася гісторыя пра досвед адмысловых кантэйнераў у Піцеры: калі людзі спачатку старанна сартыравалі смецце, а потым убачылі, што машына змешвае ўсе адкіды ў адно, і перасталі. Натуральна, яны падумалі: ці варта наогул старацца, калі нікому гэта не патрэбна.

Насамрэч, цяжка адразу ўзгадаць усё, пра што распавядаў Ігар. Але шмат над чым захацелася задумацца – а гэта ўжо нямала :)

Адзінае, што.. вельмі хацелася, каб ён распавёў пра сябе падрабязней. Усё-ткі не кожны день сустрэнешся з сапраўднымі прадстаўнікамі Greenpeace ) Як і чаму прыйшоў, дзе вучыўся, чым займаўся і г.д.

 

Але яшчэ раз – дзякуй вялікі.

Вы можете оставить комментарий, или Трекбэк с вашего сайта.

Оставить комментарий